Вы праглядаеце суполку
moladz_org
Уладзіслаў Галубок, сапр.: Голуб Уладзіслаў Іосіфавіч (3 (15) мая 1882, Станцыя Лясная(тар.) бел., Навагрудскі павет, Мінская губерня — 28 верасня 1937, Мінск, НКУС — беларускі драматург, празаік, рэжысёр, акцёр, мастак. Народны артыст Беларусі (1928). Член Саюза пісьменнікаў СССР (1934). Болей...
Нядаўна журналісты выявілі дзіўную рэч: беларускія цукеркі ў крамах Нью-Ёрка каштуюць значна танней, чым у мінскіх. Гэта пры тым, што іх трэба было давезці ажно праз акіян, заплаціць мытныя падаткі, разлічыцца з экспедытарамі, лагістамі, складамі і гэтак далей, і гэтак далей. Як жа так? Чаму, да прыкладу, “Грыльяж у шакаладзе” гомельскага “Спартака” ў адным з самых дарагіх гарадоў свету каштуе 3 долары 99 цэнтаў (на нашы грошы 32 тысячы), а ў мінскім гіпермаркеце “Карона” гэткая ж каробка - 45.050 рублёў (5,6 долара). Што за клопат такі не пра свайго, а пра амерыканскага пакупніка, тым больш што заробкі ў амерыканцаў непараўнальна большыя за беларускія?.. Што гэта за эканамічныя законы такія, калі ажно ў Амерыку беларускай фабрыцы выгадна давезці цукеркі за 4 долары, а з Гомеля да Мінска — не. Болей...
По результатам опроса Института Gallup, в 2011 только 23% белорусов считают, что СМИ в стране являются свободными Gallup.com, пераклад ГА «БАЖ». По этому показателю Беларусь заняла последнее место из 133 стран и регионов, где проводился опрос. В среднем положительно на вопрос, свободны ли СМИ в вашей стране, отвечали 65% опрошенных. Наибольшее количество положительных ответов было в Финляндии (97%). Болей...
Вынікам 2010-га года і чарговых выбараў Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі на чацвёрты тэрмін стала неверагодная дагэтуль наяўнасць у краіне палітвязняў — агулам каля 60-ці чалавек. Чаму гэтая лічба недакладная? Таму што большасць з іх усё ж выйшлі на волю, некаторым нават удалося пазбегнуць крымінальнага «судзілішча», і за кратамі засталіся толькі самыя-самыя. Судовыя працэсы ішлі на працягу ўсяго 2011-га года і не толькі за Плошчу. Сярод пакараных — незалежны журналіст і актывіст апазіцыйнага Саюза палякаў на Беларусі Андрэй Пачобут, прадстаўнікі анархісцкага моладзевага руху, праваабаронца Алесь Бяляцкі. Да таго ж за кратамі працягвае знаходзіцца прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч. Маштабны наступ на грамадзянскую супольнасць краіны і масаваязачыстка пачалася менавіта 19 снежня — сілавым разгонам мірнай пратэстнай акцыі. Людзей не толькі напалохалі, збілі, пасадзілі на суткі ці аштрафавалі. Па абвінавачванні ў арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках за кратамі апынуліся шасцёра з дзесяці кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі, а таксама іх давераныя асобы і кіраўнікі штабоў, актывісты і прыхільнікі дэмакратычнага сцэнару развіцця краіны. Закруцілася чорнае кола помсты. Болей...
Тэрмін прыдатнасці. Кожную вясну ўлады Беларусі гучна прамаўляюць пра ваенныя поспехі краіны часоў Другой сусветнай вайны. Традыцыйна ладзяцца парады і шэсці з удзелам ветэранаў, моладзь запэўніваюць, што перамога СССР у 1945-м ёсць безапеляцыйным подзвігам. Згадваюцца васьмізначныя лічбы ахвяраў, мужнасць народа, зверствы фашызму. І гэты завучаны, гадамі тыражуемы сцэнар часам выглядае не зусім зразумелым на тле сучаснасці: быццам дэкарацыі ў тэатры змяніліся, а акторы са сцэны так і не сышлі. Не будзем аспрэчваць вартасць той перамогі, ставіць пад сумнеў мужнасць людзей, якія ваявалі ці з усіх сілаў імкнуліся выратаваць сваіх родных. Зразумела, усе факты расстрэлу партызанамі мірных жыхароў, загараджальныя атрады, здрады ды іншыя негераічныя плямы той вайны нельга нават спрабаваць паставіць побач з досведам дзяўчынкі, якую ў адзінаццаць гадоў вывезлі ў Нямеччыну, каб забраць яе кроў параненым. Болей...
«НАША ВЯСНА» — гэта зборнік інтэрв'ю з 18 актывістамі Праваабарончага цэнтра «Вясна», праз якія прасочваецца асабісты шлях кожнага з іх да праваабарончай дзейнасці, гісторыя ўсёй арганізацыі, а так сама гісторыя барацьбы за каштоўнасці правоў чалавека ў Беларусі ў найноўшай гісторыі краіны. Выданне задумвалася да 15-год дзя Праваабарончага цэнтра «Вясна», але выйшла ў свет амаль на год пазней у сувязі з драматычнымі падзеямі, якія адбываліся ў краіне і з самой арганізацыяй на працягу апошняга часу. Ініцыятар зборніка —нязменны кіраўнік «Вясны» Алесь Бяляцкі — сустракае выданне кніжкі за кратамі, «там, дзе акурат і мусіць знаходзіцца праваабаронца ў такой паганай сітуацыі». Болей...
Музыка ў кантэксце беларуска-польскага міжкультурнага ўзаемадзеяння
Кніга распавядае пра творчую спадчыну і жыццёвы лёс шматлікіх прадстаўнікоў беларуска-польскай культурнай прасторы, дзейнасць якіх пераважна адбывалася ў першай палове ХХ стагоддзя. Нягледзячы на тое, што сваім паходжаннем і ідэйнымі памкненнямі гэтыя выдатныя асобы маюць непасрэднае дачыненне да Беларусі, іх імёны для большасці нашых суайчыннікаў па-ранейшаму застаюцца невядомымі. Адрасуецца прафесійным музыкантам і творцам-аматарам, выкладчыкам і студэнтам гуманітарнага профілю, мастацтвазнаўцам і культуролагам, а таксама ўсім, хто цікавіцца гісторыяй музычнай культуры. Болей...
Появилась информация, что во втором полугодии Беларусь откажется от поставок венесуэльской нефти. Почему проект, о котором с помпой заявляли два года назад, будет приостановлен? Была или нет экономическая целесообразность в поставках “черного золота” из далекой Венесуэлы? О нефтяных интересах Беларуси рассуждает экономист Сергей Чалый. Болей...
Велікодныя сьвяты маюць багатае адлюстраваньне ў беларускай культуры. У працах мастакоў, пісьменьнікаў і музыкантаў пасхальныя тэмы займаюць асаблівае месца, бо ў беларускай традыцыі Вялікдзень быў адным з галоўных сьвятаў. А лідарамі ў гэтай тэме зьяўляюцца беларускія празаікі й паэты. Тэму працягвае Яланта Сьмялоўская.матэрыял у далучаным гукавым файле Болей...
Напрыканцы мая Беларусь з афіцыйным візітам наведае зноўабраны стары кіраўнік Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін. Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства ўжо заявіў, што гэты візіт ёсць пацверджаннем значнасці сувязяў дзвюх дзяржаў. Каляпалітычнае кола тым часам пасмейваецца, што Уладзімір Уладзіміравіч едзе наведаць тэрыторыі, якія ўваходзяць у праграму па збору зямель Болей...